Перайсці да зместу

Кафедральны сабор Марыестада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрысціянскі сабор
Кафедральны сабор Марыестада
шведск.: Mariestads domkyrka
58°42′45″ пн. ш. 13°49′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Швецыя
Горад Марыестад
Канфесія Царква Швецыі (лютэранства)
Епархія Diocese of Skara[d]
Тып будынка сабор
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Дата заснавання 1593
Будаўніцтва 1593
Вышыня 82 м
Стан дзеючы сабор
Сайт svenskakyrkan.se/mariest…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кафедральны сабор Марыестада (шведск.: Mariestads domkyrka) — прыхадская царква Марыестада. З'яўлялася кафедрай суперінтэндэнцыі, пакуль у 1648 года гэта царкоўная структура не была рэарганізавана. Аднак як і за Кальмарскім саборам за царквой захавалася назва кафедральнага сабора.

Інтэр'ер

Марыестад быў заснаваны ў 1583 годзе герцагам Карлам. Ужо праз два гады горад стаў дыяцэзіяльным цэнтрам. Будаўніцтва сабора пачалося ў 1593 годзе ў традыцыйным гатычным стылі. Архітэктурнай асаблівасцю будынка, у адрозненне ад іншых гатычных цэркваў, з'яўляецца тое, што ён складаецца толькі з шырокага нефа, што зручней для пропаведзяў, якія сталі важнай часткай набажэнстваў у перыяд Рэфармацыі. Сучасныя кафедра і алтар былі створаны пасля пажару 1693 года.